Усе навіны

Хаўер Тэбас: «Я прыхільнік Месі, ён найлепшы гулец у свеце, але мы не збіраемся мяняць правілы, каб вярнуць яго»

19 красавіка 2023, 20:02

Прэзідэнт Ла Лігі Хаўер Тэбас ацаніў фінансавыя перспектывы «Барселоны» вярнуць Ліянэля Месі.

«Не сёння, але ў іх ёсць яшчэ шмат часу, мы ўсё яшчэ чакаем ад клуба тэхніка-эканамічны план.

Я прыхільнік Месі, ён найлепшы гулец у свеце, але мы не збіраемся мяняць правілы, каб вярнуць яго.

Сёння «Барселона» не можа гэтага зрабіць, але ў клуба ёсць шанцы ў будучыні, будзе складана», – сказаў Тэбас.