Усе навіны

Антон Пуціла: «Мая справа – старацца дапамагаць «Дынама» нават на лаўцы запасных. Трэба набіраць кандыцыі, каб быць нароўні з моладдзю»

20 красавіка 2023, 18:41
1

Паўабаронца мінскага «Дынама» Антон Пуціла распавёў пра планы на сезон.

– Футбаліст Антон Пуціла яшчэ разлічвае «папыліць» у чэмпіянаце краіны?

– Заканчваць кар'еру пакуль не планую. Значыць, хацелася б яшчэ пагуляць. Але стартавыя 11 чалавек выбірае трэнер. Мая справа – працягваць старанна працаваць і чакаць свой шанс. Старацца дапамагаць камандзе нават на лаўцы запасных. Спадзяюся прынесці яшчэ карысць клубу. А буду я гуляць у аснове ці не, гэта ўжо вырашаць трэнерскаму штабу.

– А па фізічных кандыцыях як адчуваеце сябе?

– Шмат прапусціў з-за траўмы. Пасля яшчэ прыхварэў. Трэба набіраць кандыцыі, каб быць нароўні з моладдзю. Па фізіцы трэба цягнуцца менавіта да яе, каб быць канкурэнтаздольным.

– Задумваліся аб тым, што будзе пасля завяршэння карʼеры?

– Пакуль яшчэ трэніруюся, гуляю і не задумваюся пра гэта. Безумоўна, за плячыма вялікі назапашаны досвед, праца з добрымі трэнерамі, ад якіх шмат чаго ўвабраў. Але пакуль хачу яшчэ атрымліваць прыемнасць ад гульні. Крыху пазней буду думаць. Цалкам магчымы і трэнерскі шлях у будучыні, – сказаў Пуціла.