Усе навіны

Томас Франк: «Калі «Брэнтфард» трапіць у еўракубкі, не скажам жа, што наш склад недастаткова вялікі, пачакаем яшчэ год»

21 красавіка 2023, 18:35

Галоўны трэнер «Брэнтфарда» Томас Франк распавёў пра мэты каманды на канец сезона.

«Нашай мэтай ніколі не было проста застацца ў АПЛ. Мы заўсёды імкнёмся дамагчыся як мага больш вялікіх мэт. Але для «Брэнтфарда», з другім самым нізкім бюджэтам, застацца ў лізе – неверагодны поспех. Быць блізкім нават да таго, каб патрапіць у топ-10? Гэта мусіць быць магчыма. Быць у барацьбе за зону еўракубкаў? Выдатна.

Мы не змагаемся за зону еўракубкаў, але хочам фінішаваць як мага вышэй у табліцы. Таму вельмі хочам абгуляць «Астан Вілу».

Калі патрапім у еўракубкі – добра. Немагчыма фінішаваць там, а потым сказаць: «Не, дзякуй, наш склад недастаткова вялікі, мы маглі б пачакаць яшчэ сезон», – сказаў Франк.

«Брэнтфард» зараз знаходзіцца на 9-й пазіцыі ў АПЛ, да 5-га месца, які гарантуе ўдзел у еўракубках – 10 ачкоў. Матч з «Астан Вілай» адбудзецца 22 красавіка.