Усе навіны

Шыкаўка аформіў дубль у матчы супраць «Заглембе»

23 красавіка 2023, 14:19

У матчы 29-га тура чэмпіянату Польшчы «Карона» Яўгена Шыкаўкі прымае «Заглембе». Беларускі нападнік аформіў дубль.

На 30-й хвіліне Шыкаўка зраўняў лік, а на 40-й вывеў каманду з Кельцэ наперад. На 45-й хвіліны «Заглембе» зраўняла (2:2).

Усяго ў 26 гульнях чэмпіянату Польшчы ў Шыкаўкі 6 галоў і адна выніковая перадача.