Усе навіны

Рауль пакіне «Рэал Кастылью» у канцы сезона

23 красавіка 2023, 19:48

Рауль не будзе працягваць супрацоўніцтва з «Рэалам» у якасці галоўнага трэнера рэзервовай каманды.

Як паведамляе Хасэ Мануэль Марэна, у наступным сезоне іспанскі спецыяліст пачне трэнерскую кар’еру. Рауль можа застацца ў «Рэале» толькі пры ўмове пераходу ў першую каманду – або ў якасці асістэнта Карла Анчалоці, або новага галоўнага трэнера.

Рауля таксама звязваюць з «Шальке», за які ён выступаў з 2010 па 2012 год.

Пасля 33 тураў «Рэал Кастылья» займае другое месца ў трэцім па сіле дывізіёне чэмпіянату Іспаніі, якое дае права згуляць у плей-оф за выхад у Сегунду.