Усе навіны

20 інвестараў выдзелілі «Барселоне» крэдыт на 1,45 млрд еўра для рэканструкцыі «Камп Ноу»

25 красавіка 2023, 13:14

«Барселона» дамовіліся з 20 інвестарамі пра фінансаванне работ па рэканструкцыі «Камп Ноу».

Клуб атрымае крэдыт на 1, 45 млрд еўра, які будзе выплачвацца паступова на працягу 5-24 гадоў у залежнасці ад канкрэтнага крэдытора, з гнуткай структурай выплат, якая ўключае льготны перыяд.

Клуб пачне пагашаць крэдыт адразу пасля завяршэння работ, выкарыстоўваючы даход ад ужо абноўленага стадыёна, які, паводле прагнозаў, будзе складаць каля 247 млн еўра ў год.

Нагадаем, што з наступнага сезона каталонцы будуць гуляць на Алімпійскім стадыёне Барселоны, які ўмяшчае крыху менш за 56 тысяч гледачоў.