Усе навіны

«Брайтан» у бліжэйшы час абвесціць пра пераход Жаао Педра

1 траўня 2023, 22:20

Нападнік «Уотфарда» Жаао Педра пяройдзе ў «Брайтан», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.

Паводле звестак крыніцы, пагадненне ўжо дасягнутае. Усе дакументы падпісаныя, футбаліст прайшоў медагляд. У бліжэйшы час клуб павінен аб'явіць аб пераходзе.

У бягучым сезоне ў актыве 21-гадовага бразільца 11 галоў і 4 асісты ў 35 матчах чэмпіёншыпа.