Усе навіны

Фрэнк Лэмпард: «У першым тайме супраць нас было прыемна гуляць, а ў другім мы выглядалі як каманда і стваралі вастрыню наперадзе»

3 траўня 2023, 10:22

Выконваючы абавязкі галоўнага трэнера «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард пракаментаваў вынік матчу з «Арсеналам» (1:3).

«Недастаткова добры першы тайм, гэта пацвярджае вынік. Значна лепшы другі тайм, але нядосыць добры першы.

У першым тайме супраць нас прыемна было гуляць ва ўсіх магчымых аспектах. У другім мы больш выглядалі як каманда і стваралі вастрыню наперадзе.

Гэта цяжка, бо хочацца выйграваць матчы. Але гэта наша праца, таму будзем працаваць над гэтым», — сказаў Лэмпард.