Усе навіны

«Чэлсі» ўпершыню з моманту стварэння АПЛ прайграў 20 матчаў за сезон

3 траўня 2023, 10:54

«Чэлсі» ўпершыню з моманту стварэння Англійскай Прэм’ер-лігі прайграў 20 матчаў за сезон.

14 разоў падапечныя Фрэнка Лэмпарда прайгралі ў самым чэмпіянаце, 4 разы ў Лізе чэмпіёнаў і па 1 разу ў Кубку Англіі і Кубку англійскай лігі.

Цяпер каманда займае 12-е месца ў АПЛ, да зоны вылету за 5 тураў да канца 9 ачкоў.