Усе навіны

Алан Шырэр: «Не мог нават жадаць, каб мой рэкорд пабіў больш прыемны хлопец. Холанд – найлепшы»

4 траўня 2023, 21:13

Былыя гульцы зборнай Англіі Гары Лінекер і Алан Шырэр адрэагавалі на рэкорд Эрлінга Холанда, які забіў 35 галоў у сезоне АПЛ і перасягнуў дасягненні Шырэра.

«Рэкорд АПЛ скарыўся Холанду з 35 галамі. Вар'яцтва. Мае думкі з Шырэрам у гэты цяжкі час», – напісаў Лінэкер.

Затым на яго твіт адказаў Шырэр.

«Не мог нават жадаць, каб рэкорд пабіў прыямнейшы хлопец. Мінула ўсяго 28 гадоў. Ён самы найлепшы», – напісаў Шырэр.