Усе навіны

Кейн выйшаў на другое месца ў табліцы бамбардзіраў АПЛ за ўвесь час

8 траўня 2023, 08:57

Учора «Тотэнхэм» дома мінімальна перамог «Крыстал Пэлас» (1:0) у 35-м туры АПЛ.

Адзіны гол на рахунку Хары Кейна. У кампенсаваны час першага тайма ён забіў галавой з падачы Пэдра Пора.

Для найлепшага бамбардзіра ў гісторыі «шпор» гэты гол стаў 209-м у матчах АПЛ. Такім чынам, ён апярэдзіў Уэйна Руні і выйшаў на чыстае другое месца ў спісе лепшых бамбардзіраў АПЛ.

Больш у АПЛ забіў толькі былы нападаючы «Саўтгемптана», «Блэкберна» і «Ньюкасла» Алан Шырэр – на яго рахунку 260 галоў.

Таксама Кейн стаў адзіным гульцом, якому ўдалося забіць 10 мячоў галавой на працягу аднаго сезона АПЛ.