Усе навіны

Дэ Ёнг гатовы зноў пайсці на паніжэнне зарплаты ў «Барселоне»

8 траўня 2023, 13:16

Паўабаронца «Барселоны» Фрэнкі дэ Ёнг можа падпісаць новы кантракт з клубам, паведамляе Mundo Deportivo.

Дзеючае пагадненне разлічана да 2026 года. Пасля пралангацыі нідэрландзец гатовы зноў пайсці на паніжэнне зарплаты для таго, каб дапамагчы каталонцам упісацца ў правілы фінансавага фэйр-плею.

Упершыню ў дэ Ёнга зменшыўся заробак падчас пандэміі каранавіруса.

У бягучым сезоне 25-гадовы футбаліст вызначыўся 2 галамі і 2 асістамі ў 38 матчах, статыстыка – тут.