Усе навіны

Паўфінал ЛЧ «Рэал» – «Сіці» рассудзіць партугала-італьянская брыгада, «Мілан» – «Інтэр» – іспанская

8 траўня 2023, 16:50

Сталі вядомы судзейскія прызначэнні на паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў.

Матч паміж «Рэалам» і «Манчэстэр Сіці», які адбудзецца заўтра, 9 траўня, на «Санцьяга Бернабеу» будзе абслугоўваць судзейская брыгада ў складзе Артура Дыяша (галоўны арбітр), Паўлу Саарэша, Педру Рыбейру (лайнсмены), Даніэле Арсата (чацвёрты), Масіміліна Іраці і Тыягу Марцінша (ВАР).

На наступны дзень, сераду, 10 траўня запланаваная гульня «Мілан»«Інтэр». Галоўным арбітрам прызначаны Хесус Хіль Мансана. Яму будуць дапамагаць бакавыя Дыега Барбера і Анхель Невада, а таксама дадатковы суддзя Хасэ Марыя Санчэс. Арбітры ВАР – Хуан Марцінес Мунуэра і Алехандра Эрнандэс.