Усе навіны

Карла Анчалоці: «У мінулым сезоне мы прапусцілі ад «Сіці» 5 мячоў, а забілі 6. Я не супраць паўтарыць»

8 траўня 2023, 22:00

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся чаканнямі ад заўтрашняга першага паўфінальнага матча Лігі чэмпіёнаў супраць «Манчэстэр Сіці».

«Заўтра мы мусім правесці ідэальны матч. Вядома, мы ведаем, што вырашальная гульня будзе на наступным тыдні, але мы жадаем скарыстацца перавагай заўтра.

Мы хочам станоўчага выніку заўтра. Мы не хочам пакутаваць, мы хочам гуляць добра. Мэта – пазбегнуць праблем. Гэта будзе патрабавальная гульня.

Лука Модрыч? Ён заўтра згуляе. У яго ўсё добра. Канешне, ён будзе гуляць.

Як спыніць Холанда? Мы не можам казаць толькі пра яго. Яны – каманда. Мы не думаем спыняць толькі гульца. «Сіці» здаецца нястрымным. Але шанцы ў нас будуць. Мы можам канкурыраваць.

Перамога ў Кубку Іспаніі дае нам матывацыю перад заўтрашнім днём.

Гвардыёла змяніў сваю гульню з Холандам? Можа, крыху. Але ў мінулым сезоне яны таксама мелі Габрыэла Жэзуса. Цяпер яны знайшлі камбінацыю Дэ Бруйнэ – Холанд, якая вельмі добрая.

Хто заўтра будзе гуляць у паўабароне? Я рашыў. Модрыч і іншыя паўабаронцы.

«Мілан» – «Інтэр»? Гэта будзе вельмі роўная гульня.

Эдуарда Камавінга? Без мяча ён гуляе на пазіцыі левага абаронцы. Потым усё мяняецца: калі ў яго ёсць мяч, ён гуляе на пазіцыі паўабаронцы.

Калі вы гуляеце ад абароны, вы згуляеце ўнічыю. Мы павінны атакаваць. У мінулым сезоне мы прапусцілі 5 мячоў, а забілі 6. Паўтарыць? Я не супраць.

«Сіці» сёлета больш паўнавартасная каманда. Яны вельмі добра арганізаваны ў абароне і добра гуляюць з мячом.

У мінулым сезоне мы падышлі да гэтай гульні пасля 3 гадоў без перамог у Лізе чэмпіёнаў. Цяпер мы яшчэ больш усхваляваныя», – сказаў Анчалоці.