Усе навіны

Рафаэль Варан: «Белая футболка «Рэала» – асаблівая, але яе цяжка насіць. У вачах супернікаў быў бачны страх»

11 траўня 2023, 12:45

Абаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Рафаэль Варан распавёў пра найважнейшыя гульнявыя футболкі ў жыцці.

«Гэта была вялікая адказнасць – падпісаць кантракт з «Рэалам». Белая футболка каманды асаблівая, але яе цяжка насіць. У вачах супернікаў быў бачны страх. Мне вельмі падабалася там гуляць, атрымаць усе гэтыя ўсе тытулы. У Мадрыдзе я ўвайшоў у новае вымярэнне.

Маім самым вялікім успамінам застаецца ЧС-2018.

Залатая футболка, у якой «Ланс» гуляў у сезоне 2002/03. Гэта вельмі асаблівая форма, гэта была мая першая футболка. У гэтым годзе «Ланс» гуляў у Лізе чэмпіёнаў. Мне, мусіць, было дзевяць гадоў, гэта вельмі асаблівая футболка. Форма, у якой я дэбютаваў за «Ланс» – таксама асаблівая. Мне было 17 гадоў, відавочна, яна вельмі важная для мяне», – сказаў Варан для What I Wore на BT Sport.

Варан гуляў за «Рэал» з 2011 па 2021 год. Статыстыка 30-гадовага француза тут.