Усе навіны
Photo

З машыны памочніка Маўрынью знялі і скралі дзверы

14 траўня 2023, 09:50

З машыны Сальваторэ Фоці, асістэнта галоўнага трэнера «Ромы» Жазэ Маўрынью, скралі пярэднія і заднія дзверы з боку кіроўцы.

Інцыдэнт адбыўся ў ноч на чацвер, але Фоці заўважыў гэта ўжо ў пятніцу, калі вярнуўся дадому пасля матча 1/2 фіналу Лігі Еўропы з «Баерам», які каманда мінімальна выйграла (1:0).

Памочнік глядзеў матч з трыбун, паколькі атрымаў трохматчавую дыскваліфікацыю пасля сутычкі з Санцьяга Хіменесам падчас чвэрцьфіналу супраць «Феенорда».

Пакуль невядома, ці ведалі вандалы, чыю менавіта машыну яны абакралі.