Усе навіны

Брамнік «Фрайбурга» Флекен блізкі да пераходу ў «Брэнтфорд»

15 траўня 2023, 16:07

Галкіпер «Фрайбурга» Марк Флекен, верагодна, працягне кар'еру ў АПЛ, паведамляе Bild.

«Магчыма, ён пакіне нас», – сказаў спартыўны дырэктар Фрайбурга Ёхен Заер.

«Брэнтфорд» ужо вядзе перамовы з Флекенам, яны пераходзяць да завяршальнай стадыі. Сума трансферу складзе каля 13 млн еўра.

Флекен быў у сістэме «Роды», але з 2009 выступаў за нямецкія клубы – «Алеманію», «Гройтэр», «Дуйсбург». «Фрайбургу» належыць з 2018 года. У гэтым сезоне правёў 42 матчы, з якіх 15 на нуль, прапусціў 54 мячы.

Статыстыка 29-гадовага нідэрландца тут.