Усе навіны

Хаткевіч, Эбонг і Садоўскі – у сімвалічнай зборнай 9-га тура чэмпіянату Казахстана

15 траўня 2023, 16:27

Тры беларускія футбалісты патрапілі ў сімвалічную зборную па выніках 9-га тура чэмпіянату Казахстана.

Брамнік «Атырау» Ягор Хаткевіч, паўабаронца «Астаны» Макс Эбонг і нападаючы «Ардабасы» Усевалад Садоўскі ўвайшлі ў 11 найлепшых гульцоў тура па версіі партала sports.kz.

Нагадаем, «Атырау» Хаткевіча абыграў карагандзінскі «Шахцёр» (2:1).

«Ардабасы» на выездзе абыграў «Мактаарал» (1:2). Садоўскі вызначыўся пераможным голам на 90+3 хвіліне.

«Астана» згуляла ўнічыю з «Окжэтпесам» Эбонга (0:0). Беларус правёў на полі ўвесь матч.