Усе навіны

«Інтэр», «Мілан» и «Рома» зацікаўлены ў Рышарлісане

16 траўня 2023, 12:09

Нападаючы «Тотэнхэма» Рышарлісан трапіў у сферу інтарэсаў трох клубаў Серыі А.

Бразільскі форвард, якога набылі летам мінулага года за 60 млн еўра, не апраўдаў чаканняў, таму «Тотэнхэм» разглядае магчымасць продажу або арэнды гульца.

Як паведамляе Il Romanista, у падпісанні Рышарлісана зацікаўленыя «Рома», «Інтэр» і «Мілан». Рымляне разглядаюць яго як патэнцыйную замену на пазіцыю цэнтральнага нападаючага ў выпадку продажу Тэмі Абрахама.

У гэтым сезоне Рышарлісан забіў толькі адзін гол у АПЛ і два – у Лізе чэмпіёнаў.