Усе навіны

«Ліверпуль» аб'явіў аб сыходзе Фірміна, Кейта, Мілнера і Окслейда-Чэмберлена ў канцы сезона

17 траўня 2023, 19:58

«Ліверпуль» паведаміў аб сыходзе чатырох гульцоў каманды, у якіх у канцы сезона заканчваліся кантракты з клубам.

Гэта паўабаронцы Набі Кейта, Джэймс Мілнер, Алекс Окслейд-Чэмберлен і нападаючы Раберта Фірміна.

Фірміна выступае за мерсісайдцаў з 2015 года, забіў 109 галоў і аддаў 79 дзейсных перадач у 360 матчах.

Кейта быў набыты ў «Лейпцыга» летам 2018-га, на рахунку гвінейца 11 галоў і 7 асістаў у 129 матчах.

Окслейд-Чэмберлен перайшоў у клуб на год раней за Кейта, ён адзначыўся 18 галамі і 15 дзейснымі перадачамі.

Мілнер перайшоў у «Ліверпуль» на правах свабоднага агента ў ліпені 2015-га, за гэты час ён забіў 26 галоў і аддаў 46 дзейсных перадач у 330 матчах.

Усе чацвёра з клубам станавіліся чэмпіёнамі Англіі, уладальнікамі кубка краіны і пераможцамі Лігі чэмпіёнаў.