Усе навіны

Вінісіус Жуніяр – прэзідэнту Ла Лігі Тэбасу: «Я не ваш сябар, каб гаварыць з вамі аб расізме, я хачу дзеянняў і пакаранняў»

22 траўня 2023, 09:07

Вінгер «Рэала» Вінісіус Жуніяр адказаў прэзідэнту Ла Лігі Хаўеру Тэбасу адносна неаднаразовых праяваў расізму ў бок бразільца.

«І зноў замест таго, каб крытыкаваць расістаў, прэзідэнт Ла Лігі з’яўляецца ў сацыяльных сетках, каб напасці на мяне.

Колькі б вы ні казалі і не рабілі выгляд, што не чытаеце, імідж вашай лігі пахіснуўся. Паглядзіце на адказы пад сваім пастом і будзьце гатовыя да сюрпрызу.

Адмоўчваючыся, вы толькі прыраўноўваеце сябе да расістаў. Я не ваш сябар, каб гаварыць з вамі пра расізм. Я хачу дзеянняў і пакаранняў. Хэштэг мяне не кране», — адказаў Вінісіус.

Нагадаем, 21 траўня заўзятары «Валенсіі» падчас матчу з «Рэалам» у Ла Лізе абражалі вінгера Вінісіуса Жуніяра па расавых прыкметах.