Усе навіны

Мэр Рыа – прэзідэнту Ла Лігі Тэбасу: «Ты хочаш абвінаваціць ахвяру, імбецыл?»

22 траўня 2023, 15:28

Мэр Рыа-дэ-Жанэйра Эдуарда Паэс звярнуўся да прэзідэнта Ла Лігі Хаўера Тэбаса з нагоды яго рэакцыі на новыя праявы расізму на адрас Вінісіуса Жуніёра.

«Ідзі да д'ябла, сукін сын. Ты хочаш абвінаваціць ахвяру, імбецыл?», – напісаў Паэс.

Нагадаем, Тэбас напісаў наступнае наконт паводзінаў фанатаў «Валенсіі» і далейшай незадаволенасці Вінісіуса тым, што ліга нічога не робіць для прадухілення такіх выпадкаў.

«Мы спрабавалі растлумачыць, што можа зрабіць Ла Ліга для прадухілення праяваў расізму, але вы не з'явіліся ні на адну з дзвюх узгодненых дат, пра якія самі прасілі.

Перш чым крытыкаваць і паклёпнічаць на Ла Лігу, вам трэба належным чынам паінфармаваць самога сябе.

Не дазваляйце сабой маніпуляваць і пераканайцеся, што цалкам разумееце кампетэнцыю іншых людзей і працу, якую мы выконваем разам», - напісаў 60-гадовы іспанец.

Нагадаем, 21 траўня заўзятары «Валенсіі» падчас матчу з «Рэалам» у Ла Лізе абражалі вінгера Вінісіуса Жуніяра паводле расавых прыкмет.

«Рэал» падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру з мэтай прыцягнення да адказнасці датычных асоб.