Усе навіны

«Барселона» зрабіла абанементы на 50% танней з-за пераезду на новы стадыён і нізкі попыт

27 траўня, 12:50

«Барселона» скарэктавала цэны на абанементы на сезон 2023/24.

Каманда будзе гуляць на Алімпійскам стадыёне імя Люіса Кампаніса, таму што «Камп Ноу» зачыняць на рэканструкцыю. На арэну, якая разлічана на 49 472 гледачы, удалося прадаць толькі каля 7 тысяч абанементаў. Таму «Барселона» вырашыла зрабіць пропускі таннейшымі, каб больш фанатаў набылі абанементы. Усяго для іх зарэзервавана 27 385 месцаў.

Цяпер абанемент на цэнтральную трыбуну каштуе 870 еўра, а не 1738, бакавыя трыбуны – 500 еўра замест 1002, за варотамі – 360 замест 723, вуглавыя – 450 замест 905, кутнія з горшым размяшчэннем – 350 замест 702, у фан-сектар замест 325.