Усе навіны

«Шальке» другі раз за тры сезоны вылецеў з Бундэслігі, «Штутгарт» згуляе ў пераходных матчах

27 траўня 2023, 19:29

Скончыўся апошні тур Бундэслігі 2022/23.

У наступным сезоне ў вышэйшай лізе не згуляе «Шальке». Гельзенкірхенцы занялі перадапошняе месца і апусціліся ў другую Бундэслігу ў другі раз за апошнія тры гады. Раней таксама датэрмінова вылецела «Герта».

«Штутгарт» згуляў унічыю з «Хофенхаймам» (1:1) і возьме ўдзел у пераходных матчах. Патэнцыйныя супернікі – «Хайдэнхайм» і «Гамбург».

Дзякуючы разгромнай перамозе над «Баерам» (3:0) «Бохуму» атрымалася захаваць прапіску ў Бундэслізе.