Усе навіны

Герэйру, Дауд, Мадэстэ, Паслак і Унбехаўн пакінулі «Барусію» Дортмунд

29 траўня 2023, 14:24

«Барусія» Дортмунд абвясціла пра сыход 5 гульцоў каманды свабоднымі агентамі.

Клуб пакінулі абаронцы Рафаэл Герэйру і Фелікс Паслак, галкіпер Лука Унбехаўн, форвард Энтані Мадэстэ і хаўбек Махмуд Дауд.

Герэйру правёў у «Барусіі» 7 гадоў, у гэтым сезоне ён стаў найлепшым асістэнтам Бундэслігі. Яго статыстыка – тут.

Паслак – выхаванец клуба, у ліпені ён далучыцца да «Бохума». Дауд, хутчэй за ўсё, стане гульцом «Брайтана».

Мадэстэ дортмундцы падпісалі перад сезонам, ён правёў 29 матчаў, забіўшы 2 мячы і аддаўшы 1 асіст.