Усе навіны

Заўзятары «МЮ» прызналі Рэшфарда найлепшым гульцом сезона

30 траўня 2023, 13:03

Нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Маркус Рэшфард прызнаны найлепшым гульцом сезона па выніках галасавання заўзятараў.

Рэшфард стаў першым выхаванцам клуба, які атрымаў гэтую ўзнагароду, з часоў Раяна Гігза ў 1998 годзе.

На рахунку гульца 30 галоў і 11 рэзультатыўных перадач у 54 матчах.

Таксама Маркус стаў першым гульцом у эпоху пасля сыходу Алекса Фергюсана, які забіў 30 мячоў за сезон.

Апошні раз гэта рабіў Робін ван Персі ў сезоне 2012/13, які якраз стаў для Фергюсана заключным перад выхадам на пенсію.