Усе навіны

«ПСЖ» прадставіў новую хатнюю форму

31 траўня, 17:18

«ПСЖ» афіцыйна прэзентаваў хатнюю форму на сезон 2023/24.

У відэа прынялі ўдзел Ліянель Месі, Кіліян Мбапэ, Неймар, Маркіньяс, Марка Вераці, а таксама іншыя гульцы мужчынскай і жаночай каманд «ПСЖ».

На сайце клуба адзначаецца, што новы дызайн пераасэнсоўвае стыль футболак, у якіх парыжане выступалі ў 2000-х гадах. Форма традыцыйна выканана ў чорным і цёмна-сінім колерах. Тэхнічны спонсар – Nike.