Все новости

Яўген Савін: «Калі б Глеб выказаўся за народ – стаў бы вялікай адзінкай, але абраў сесці ля карыта. Ён зрабіў тое, ад чаго ніколі не адмыецца»

6 чэрвеня, 20:10
2

Расійскі блогер Яўген Савін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра Аляксандра Глеба, пра якога ён рабіў матэрыял у 2020 годзе.

«Па Глебу растлумачу вельмі проста. Тое, што я бачу, і тое, што я чую, што мне расказваюць, там, зямлю атрымаў, там, тое-сёе, цяпер там катаецца, як у нас у Расіі многія, па Z-канцэртах, па нейкіх турнірчыках у падтрымку таго, што адбываецца. Я думаю, што ведаеш як…

Аляксандр Глеб, мабыць, – самы вялікі футбаліст у гісторыі беларускага футбола. І вось, прыкінь, калі б ён, на якога многія маліліся, раўняліся, хварэлі, напэўна, як цяпер за Хвічу ў Грузіі хварэюць… Той жа Хвіча выступіў супраць прыняцця [закону аб] агенцтве, ён выступіў супраць урада Грузіі, і многія грузінскія футбалісты падтрымалі еўрапейскі вектар развіцця.

А Глеб проста абраў грошы. Я лічу, што, калі б Глеб, абраў пазіцыю здаровага сэнсу і заступіўся б за народ, які заўзеў учора за яго, а сёння яго тамака ###### [б'юць] на пляцах, то тады Глеб сапраўды стаў бы такі вялікі, вялікай адзінкай. Але, як і многія, ён абраў найлягчэйшы шлях, гэта значыць проста прагнуцца, сесці ля карыта і здавольвацца тым, што яму сёння накідвае Лукашэнка і цяперашні рэжым.

Ізноў жа, можа быць, я ў чымсьці не маю рацыю, я ў прынцыпе да яго, як ставіўся, нармальна так і стаўлюся. Ён сапраўды вялікі, вялікі футбаліст, але як асоба, я думаю, што ён зрабіў тое, ад чаго ён ніколі ў жыцці не адмыецца», – сказаў Савін.