Усе навіны

«Эвертан» цікавіцца Вегорстам

7 чэрвеня, 08:36

Нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Ваўт Вегорст канчаткова пакіне каманду пасля завяршэння тэрміну арэнднай дамовы, паведамляе журналіст Фабрыцыа Рамана.

30-гадовы галандзец, правы на якога належаць «Бэрнлі», зацікавіў неназваныя клубы з Іспаніі і «Эвертан».

На рахунку Вегорста 11 галоў і 7 дзейсных перадач у 49 матчах мінулага сезону, уключаючы першую яго палову, калі форвард быў у арэндзе ў «Бешыкташ».

Transfermarkt ацэньвае яго ў 14 млн эўра.