Все новости

Яўген Савін: «Гляджу на фоткі Мілі ў інсте і ў мяне адно пытанне: як можна ўсё ########? Мне яго шкада»

7 чэрвеня 2023, 10:17

Расійскі блогер Яўген Савін у інтэрв'ю YouTube-каналу «ЧестнОК» падзяліўся меркаваннем пра Арцёма Мілеўскага.

Адзначым, што выпуск з Арцёмам Мілеўскім ад ліпеня 2019-га да гэтага часу ідзе ў топ-5 па праглядах на канале «Красава» (3,2 мільёна праглядаў).

– Наогул Міля дзіўны чалавек. Я ні ад каго не чуў дрэннага пра Мілеўскага. Усе гавораць: класны хлопец, харызматычны, вясёлы, добры сябар. У Мілі проста каласальны патэнцыял быў для таго, каб зрабіць карʼеру пасля футбола. Я ўпэўнены, калі б ён узяўся за розум, пачаў усё з нуля, то яго б многія клубы хацелі бачыць у структуры.

Але калі я гляджу яго фоткі ў Instagram сёння, як ён выглядае, у мяне проста адно пытанне: «Ну як можна ўсё ######## [страціць]?» Самае херовае пачуццё – гэта калі табе шкада мужчыну. Вось мне проста шкада Мілю. Не таму, што з ім нешта здарылася, а таму, што ў яго проста каласальны патэнцыял. У яго ўсё ёсць для таго, каб зараз у прыгожым гарнітурчыку быць прадстаўніком нейкага клуба, быць у медыя, быць заўсёды навідавоку, што ён любіць рабіць. І мне вельмі сумна, што Міля гэтага не робіць, што ён не можа сабрацца. Ён проста плыве па цячэнні. Гэта непрыемна назіраць, – сказаў Савін.