Усе навіны

Паліцевіч, Сялява, Савіцкі і 6 рэжымных падпісантаў уключаны ў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы адбору Еўра-2024

12 чэрвеня, 08:11
4

Стаў вядомы канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы адбору да Еўра-2024.

Раніцай 11 чэрвеня нацыянальная каманда краіны рэгулярным рэйсам авіякампаніі «Белавія» адправілася ў Стамбул, адкуль здзейсніла пералёт у Будапешт. 16 чэрвеня каманда Георгія Кандрацьева згуляе супраць Ізраіля, а 19 чэрвеня – супраць Косава.

У канчатковы склад Георгія Кандрацьева ўвайшлі.

Брамнікі: Андрэй Кудравец (БАТЭ, Барысаў), Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр», Салігорск), Дзяніс Шпакоўскі («Дынама» Мінск).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч («Дынама» Мінск), Раман Юзэпчук («Тарпеда», Масква, Расія), Кірыл Пячэнін («Арэнбург», Расія), Глеб Шаўчэнка («Шахцёр», Салігорск), Уладзіслаў Малькевіч, Захар Волкаў (абодва – БАТЭ, Барысаў), Ягор Хвалько («Кяпаз», Гянджы, Азербайджан).

Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч (без клуба), Яўген Яблонскі («Арыс», Лімасол, Кіпр), Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Арцём Быкаў («Дынама» Мінск), Юрый Кавалёў, Кірыл Капленка ( абодва – «Арэнбург», Расія), Дзмітрый Падстрэлаў («Каспій», Казахстан), Валерый Бачароў (БАТЭ, Барысаў), Аляксандр Сялява («Растоў», Расія).

Нападаючыя: Павел Савіцкі («Нёман», Гродна), Іван Бахар (без клуба), Уладзіслаў Марозаў («Дынама» Мінск).

Адзначым, што Кудравец, Клімовіч, Яблонскі, Малькевіч, Волкаў і Бахар з'яўляюцца падпісантамі прарэжымнага ліста спартсменаў.

Па рашэнні УЕФА дамашнія матчы галоўнай каманды краіны праходзяць на нейтральнай тэрыторыі.

Да чацвярга футбалісты і трэнерскі штаб будуць працаваць на адным з мясцовых трэніровачных палёў, а за дзень да матчу правядуць трэніроўку на стадыёне «Феранца Суса».