Усе навіны

Памёр Сільвіа Берлусконі

12 чэрвеня, 12:23

Сёння, у панядзелак, 12 чэрвеня памёр на 87-м годзе жыцця прэзідэнт «Монцы», былы ўладальнік «Мілана» і былы прэм'ер-міністр Італіі Сільвіа Берлусконі.

У мінулую пятніцу Берлусконі вярнуўся ў лякарню Сан-Рафаэле ў Мілане, дзе раней на працягу 45 дзён праходзіў працэс шпіталізацыі.

У красавіку ў італьянца была дыягнаставана пнеўманія, якая стала следствам лейкаміі.