Усе навіны

Савіцкі ўвайшоў у топ-5 ЧБ па колькасці забітых пенальці, у яго найлепшы працэнт рэалізацыі

13 чэрвеня, 21:05

У суботу, 10 чэрвеня, «Нёман» мінімальна абыграў «Славію» (1:0) у 12-м туры чэмпіянату Беларусі. Адзіны мяч у гэтай сустрэчы з пенальці забіў нападаючы гродзенцаў Павел Савіцкі.

Дзякуючы дакладнаму ўдару з адзінаццаціметровай адзнакі форвард увайшоў у топ-5 гульцоў вышэйшай лігі па колькасці забітых пенальці. На дадзены момант Савіцкага 20 (з 21) апярэджваюць: Раман Васілюк – 33 (з 41), Андрэй Скарабагацька – 24 (26), Андрэй Хлебасолаў – 22 (28), Генадзь Блізнюк – 21 (25). Такую ж колькасць дакладных удараў, як і ў нападаючага «Нёмана» мае Валерый Стрыпейкіс – 20 (25).

Адзначым, што сярод пенальтыстаў, якія прабівалі больш за 10 разоў, у Савіцкага найвышэйшы працэнт рэалізацыі – 95,2.