Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Большасць гульцоў зборнай Казахстана выступаюць у сваім чэмпіянаце, і яна больш паспяховая за беларускую каманду»

17 чэрвеня, 10:19

Беларускі спецыяліст Ігар Крывушэнка параўнаў узровень футбола ў Казахстане і Беларусі.

– Пабывалі на матчах чэмпіянату Казахстана?

– На двух – у Кастанаі і Алматы. Астатнія глядзеў па тэлевізары. Там паказваюць практычна ўсе паядынкі вышэйшай лігі.

– Уражанні?

– Узровень вышэйшы за беларускі. У немалой ступені яго забяспечваюць легіянеры, у тым ліку і нашыя суайчыннікі. Большасць гульцоў зборнай Казахстана выступаюць у сваім чэмпіянаце, і яна больш паспяховая, чым наша нацыянальная каманда. Ну і гледачоў на стадыёнах, хоць і не нашмат, але ўсё ж больш, чым у Беларусі, – сказаў Крывушэнка.