Усе навіны

«Рэал» не хоча пераплачваць за Кейна і Кало-Муані. Клуб закрывае здзелку па Хаселу

17 чэрвеня, 11:41

«Рэал» блізкі да падпісання нападаючага «Эспаньёла» і зборнай Іспаніі Хаселу, паведамляе The Athletic.

Крыніцы з абодвух клубаў сцвярджаюць, што здзелка яшчэ не завершана поўнасцю, але знаходзіцца на правільным шляху. У мінулым сезоне Хаселу стаў трэцім найлепшым бамбардзірам Ла Лігі, аформіўшы 16 галоў у 34 матчах за «Эспаньёл».

Сёлета ў сакавіку 33-гадовы форвард дэбютаваў за зборную Іспаніі. У сваіх першых трох матчах за «Фурыю роху» Хаселу забіў тры мячы. Яго поўная статыстыка – тут.

Таксама журналіст The Athletic Марыа Картэгана паведамляе, што «Рэал» не хоча плаціць больш за 100 мільёнаў за Хары Кейна з-за ўзросту гульца. Таксама «сметанковыя» не плануюць аддаваць 90 мільёнаў за Рандаля Кало-Муані, якія патрабуе «Айнтрахт».