Усе навіны

Гулец «Лестэра» Эванс стаў сябрам Ордэна Брытанскай імперыі, званні таксама атрымалі беларусы Каляда і Халезін

17 чэрвеня, 21:12

17 чэрвеня ўлады Вялікабрытаніі апублікавалі спіс людзей, якія былі ўзнагароджаны адной са ступеняў Ордэна Брытанскай імперыі. Сярод іх аказаліся і прадстаўнікі спорту краіны.

Так, гулец «Лестэра» і зборнай Паўночнай Ірландыі Джоні Эванс стаў сябрам Ордэна за заслугі перад футболам Паўночнай Ірландыі. «Калі я атрымаў ліст з каралеўскай пячаткай, я быў крыху шакаваны, але гэта выдатна. Я вельмі ганаруся, асабліва тым, што гэта прызнанне майго ўкладу ў футбол Паўночнай Ірландыі», – сказаў футбаліст.

Членамі Ордэна таксама сталі найлепшы бамбардзір у гісторыі хакейнага чэмпіянату Вялікабрытаніі Колін Шылдс, былая капітан англійскай зборнай па рэгбі Сара Хантэр і іншыя спартсмены, трэнеры і функцыянеры. Акрамя гэтага, экс-гулец «Арсенала» і зборнай Англіі Іан Райт і іншыя прадстаўнікі брытанскага спорту сталі афіцэрамі ордэна.

Адзначым, званні сябраў Ордэна атрымалі і двое беларусаў. Сузаснавальнікі Беларускага Свабоднага тэатра Мікалай Халезін і Наталля Каляда былі ўзнагароджаны за заслугі перад тэатрам.