Усе навіны

«МЮ» вельмі блізкі да ўзгаднення новага кантракту з Рэшфардам

19 чэрвеня, 14:28

«Манчэстэр Юнайтэд» вельмі блізкі да ўзгаднення ўмоваў новага кантракту з нападаючым Маркусам Рэшфардам, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

25-гадовы ангелец гатовы прыняць прапанову, перамовы знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

Форвард вельмі задаволены галоўным трэнерам каманды Эрыкам тэн Хагам.

Па інфармацыі Mirror, Маркус прапануюць падпісаць кантракт на 375 тысяч фунтаў у тыдзень, гэта значыць ён будзе зарабляць амаль 20 млн у год.

У мінулым сезоне нападаючы забіў 30 галоў і аддаў 9 дзейсных перадач у 54 матчах.