Усе навіны

Пётр Качура: «Маладзёжкі: U-15, U-17, U-19 павінны вучыцца гуляць у адкрыты футбол»

20 чэрвеня, 00:30

Былы футбаліст зборнай Беларусі Пётр Качура падзяліўся меркаваннем пра развіццё маладых футбалістаў у Беларусі.

«Мы ўпіраемся на вынік. Выйгралі пару разоў і ўсё. А куды далей ісці будзем? Нам неабходна ўзрошчваць нашае пакаленне, якое дае на дадзены момант нядрэнныя вынікі. Трэба падключаць іх да нацыянальнай каманды, каб яны атрымлівалі досвед. Асобу футбаліста раскрываць, каб яму было да чаго імкнуцца.

Няма сэнсу ўвесь час гуляць ад абароны на вынік. Самае важнае – гэта давесці вызначанага моцнага гульца да высокага ўзроўню. Толькі так мы можам казаць аб будучыні футбола. Калі браць больш глабальна, то ўжо з моладзі, U15, U17, U19 павінны гуляць у сістэме. Агульнае разуменне і агульныя патрабаванні весці з гэтага ўзросту. Вучыцца гуляць у адкрыты футбол. Так, недзе больш прапускаць. Але толькі так можна навучыцца», – сказаў Качура.