Усе навіны

Экс-трэнер брэсцкага «Дынама» Лічка афіцыйна ўзначаліў маскоўскае «Дынама»

22 чэрвеня, 15:16
4

Маскоўскае «Дынама» аб'явіла пра прызначэнне Марцэла Лічкі на пасаду галоўнага трэнера клуба. Кантракт з чэхам разлічаны на сезон-2023/24 з магчымасцю падаўжэння на сезоны-2024/25 і 2025/26 пры выкананні пэўных умоў.

Апошнім клубам чэшскага спецыяліста быў «Арэнбург», які трэнер узначальваў з 2020 года. У сезоне-2022/23 каманда заняла 7-е месца ў чэмпіянаце Расіі.

Адзначым, Лічка ўзначальваў брэсцкае «Дынама» ў сезонах 2018 і 2019. Пад яго кіраўніцтвам брэстаўчане заваявалі адзіны тытул чэмпіёна Беларусі.

Паказаць яшчэ 4