Усе навіны

Ярошык узначаліў «Арэнбург» Сівакова, Капленкі і іншых беларусаў

22 чэрвеня, 15:32

«Арэнбург» аб'явіў пра прызначэнне на пасаду галоўнага трэнера чэшскага спецыяліста Іржы Ярошыка.

Чэх вядомы сваімі выступамі за «Чэлсі», «Селтык», «Рэал Сарагосу», «Алавес», ЦСКА, «Крылы Саветаў», пражскую «Спарту» і зборную Чэхіі.

У мінулым сезоне Ярошык узначальваў чэшскі «Цепліцэ».

Нагадаем, у складзе «Арэнбурга» выступаюць беларусы Міхаіл Сівакоў, Кірыл Капленка, Юры Кавалёў і Кірыл Печанін.

Адзначым, сёння стала вядома пра прызначэнне мінулага галоўнага трэнера арэнбуржцаў і экс-галоўкама брэсцкага «Дынама» Марцэла Лічка на пасаду галоўнага трэнера маскоўскага «Дынама».