Усе навіны

Мацвей Дукса: «У перапынку партнёр сказаў: глядзіце, Шпакоўскі ў высокай пазіцыі, можна паспрабаваць закінуць яму за вушы. Гэта адклалася ў галаве»

27 чэрвеня, 09:21
1

Паўабаронца «Смаргоні» Мацвей Дукса пракаментаваў перамогу над мінскім «Дынама» (3:1) у 13-м туры чэмпіянату Беларусі.

– Такія эмоцыі, як пасля матчу з «Дынама», раней у кар'еры не адчуваў?

– Зразумела, што эмоцыі неапісальныя. Не магу сказаць, што найлепшая гульня ў карʼеры, але адна з найлепшых сапраўды. Прыемна перамагаць, тым больш такога знакамітага суперніка. Рыхтаваліся ўвесь тыдзень, настройваліся. Разумелі, з кім гуляем. У той жа час не баяліся «Дынама». Ведалі, што проста так ачкі ў нас не возьмуць. Вельмі рады перамозе.

– Калі прабіваў штрафны пры другім голе, дапускаў, што можа быць рыкашэт?

– Не, не думаў пра гэта. Падаваў як звычайна. На трэніроўках Ігар Уладзіміравіч Трухаў, іншыя трэнеры просяць, каб усе падачы ішлі ў створ.

– Другі гол, які ўсіх захапіў: як прыйшла ў галаву ідэя прабіць з цэнтра поля?

– У перапынку наш левы абаронца Вова Есін сказаў: глядзіце, варатар у высокай пазіцыі, можна паспрабаваць закінуць яму за вушы. Гэта адклалася ў галаве. Недакладная перадача суперніка – і часу абдумаць амаль не было. Прыйшла ў галаву думка, вырашыў прабіць.

– Адразу пасля гала ты, накульгваючы, пакінуў поле і быў заменены. Наколькі сурʼёзнае пашкоджанне?

– Нічога сурʼёзнага. Проста ўдар. Некалькі дзён – і ўсё пройдзе. Да наступнай гульні буду готаў.

– Як ты гэта робіш? У чым сакрэт тваіх штрафных і далёкіх удараў?

– Не ведаю. Проста адпрацоўваю «стандарты». На трэніроўках, пасля іх. Застаюся не кожны дзень, але на тыдні некалькі разоў сапраўды надаю ўвагу. Гэта займае хвілін 15 пасля занятку, – распавёў Дукса.