Усе навіны

Кубак Казахстана, паўфінал: «Атырау» Жукоўскага саступіў «Таболу», «Астана» Эбонга адолела «Ардабасы» Сяднёва

28 чэрвеня, 19:56

28 чэрвеня прайшлі першыя матчы паўфіналу Кубка Казахстана.

«Астана» Макса Эбонга перамагла «Ардабасы» галоўнага трэнера Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага (1:0). Эбонг выйшаў на замену Аслану Дарабаеву на 46-й хвіліне матча, Садоўскі замяніў Жаржынья на 64-й хвіліне.

«Атырау» галоўнага трэнера Віталя Жукоўскага, Ягора Хаткевіча, Ігара Стасевіча і Мікіты Сцяпанава прайграў «Таболу» (0:1). Хаткевіч і Сцяпанаў адгулялі матч цалкам, Стасевіча на 87-й хвіліне замяніў Наўрызбек Жагораў.

Кубак Казахстана

1/2 фінала

«Астана» – «Ардабасы» – 1:0

Гол: 1:0 – Іванавіч (73).

«Атырау» – «Табол» – 1:0

Гол: 1:0 – Сулліч (83).