Усе навіны

Дзмітрый Раўнейка пра матч з Косава: «Я не магу абгрунтаваць нічым, чаму нам паставілі такі пенальці»

28 чэрвеня, 14:24

Трэнер зборнай Беларусі Дзмітрый Раўнейка выказаўся пра пенальці на 87-й хвіліне ў матчы са зборнай Косава на Еўра U-21 (2:1), які рэалізаваў футбаліст Ведат Мурыкі.

– Сапернік практычна ўсе свае гульні, што мы разбіралі – галы і галявыя моманты – стварае праз флангі. Задача была праз фланг, і, адпаведна, потым на Мурыкі трэба было нейтралізаваць яго. І футбаліст таксама, які нам паставіў такі пенальці, [зборная Косава], калі гуляла з Андорай, там ім з 20 пенальці такіх трэба было паставіць, калі ён падаў у кожнай гульні.

Я не магу абгрунтаваць нічым, чаму нам паставілі такі пэнальці. Тое самае, як і не паставілі пенальці, умоўна, з Ізраілем, ці не паставілі нам пенальці з Румыніяй, які быў на 91-й хвіліне, калі там Клімовіча проста зносяць, футбаліст потым з сіняй нагой ходзіць, а суддзя кажа, што нічога няма. Ну, для мяне, не ведаю, – сказаў Раўнейка.