Усе навіны

Алан Шырэр: «Я самастойна адвязу Кейна на яго ###### машыне ў «Баварыю», каб абараніць свой рэкорд»

29 чэрвеня, 21:08

Былы нападаючы зборнай Англіі Алан Шырэр адрэагаваў на чуткі пра перамовы паміж «Баварыяй» і «Тотэнхэмам» наконт трансферу Хары Кейна.

«Калі ён жадае далучыцца да «Баварыі», то я самастойна адвязу Хары туды на яго ###### [грабанай] машыне штосьці, каб абараніць свой бамбардзірскі рэкорд у АПЛ. У мяне 260 галоў, у Кейна – 213. Хоць, па праўдзе кажучы, любая надзея, напэўна, ужо страчана.

Хары амаль 30, але ён сочыць за сабой і пазбягае сур'ёзных траўмаў. Ён цалкам здольны вярнуся ў Англію праз пару гадоў і забіць дастаткова галоў, каб абагнаць мяне. Але ўсё ж, дайце ключы і GPS – і я паехаў», – пажартаваў Шырэр у калонцы The Athletic.