Усе навіны

«МЮ» кантактаваў з «Феенордам» па трансферу брамніка Бейло

2 ліпеня, 10:31

«Манчэстэр Юнайтэд» звязаўся з прадстаўнікамі «Феенорда» з нагоды патэнцыйнага пераходу галкіпера Юстына Бейло, паведамляе The Athletic.

Магчымасць ажыццяўлення гэтага трансферу залежыць ад вынікаў перамоваў з «Аталантай» па Расмусе Хойлунду, паколькі пры занадта высокай цане за дацкага форварда адначасовае падпісанне двух гульцоў можа прывесці да парушэння нормаў фінансавага фэйр-плэй.

Адзначаецца, што «Феенаорд» пакуль не жадае адпускаць Бейла.

У мінулым сезоне Юстын правёў 34 матчы за ратэрдамскую каманду, у якіх прапусціў 33 мячы.

Статыстыка 25-гадовага нідэрландскага варатара тут.