Усе навіны

Кутузаў пра новага трэнера зборнай Беларусі: «Пунтус – і танна, і хітра»

3 ліпеня, 11:37

Былы нападаючы зборнай Беларусі Віталь Кутузаў падзяліўся меркаваннем пра пошук новага трэнера нацыянальнай каманды.

– Хто аптымальны варыянт на пасаду трэнера зборнай?

– Добры трэнер – гэта дорага. Юры Пунтус – і танна, і хітра.

– Са свабодных замежных трэнераў, як думаеце, хто мог бы ўзначаліць зборную?

– Каму губляць няма чаго.

– Віталь Кутузаў мог бы, хацеў бы ўзначаліць зборную?

– Мог бы – так. Хацеў бы – не, – напісаў Кутузаў.