Усе навіны

Дырэктар «Смаргоні» Люцько: «Калі па Дуксе паступіць прапанова, якая нас задаволіць, то, думаю, мы будзем яе разглядаць»

3 ліпеня, 23:47

Дырэктар «Смаргоні» Павел Люцько распавёў пра цікавасць да найлепшага бамбардзіра каманды Мацвеі Дуксы.

– Ці ёсць на яго попыт?

– Мацвей – гэта гулец, які цяпер робіць розніцу. Размоваў шмат. Ёсць прапановы. Але не сказаў бы, што яны дастаткова канкрэтныя. У нашай сітуацыі хацелася б, каб магчымы пераход прынёс карысць і футбалісту, і клубу. Тым больш што Мацвей – выхаванец смаргонскай ДЮСШ. Ён сапраўды таленавіты і перспектыўны хлопец.

– Прапановы з беларускіх клубаў ці замежных?

– Размовы ёсць з замежных клубаў. Тэлефануюць агенты, цікавяцца. Я кажу: калі будзе нешта канкрэтнае – калі ласка. У клуб прыходзіць прапанова – мы гатовыя разглядаць, размаўляць з Мацвеем. Ён адэкватны хлопец. Думаю, да нейкага рашэння мы прыйдзем.

– Для вас прыярытэт – захаваць яго да канца сезона? Ці гатовы разгледзець прапановы летам?

– Гэта палка аб двух канцах… У нас дастаткова сціплы, небагаты клуб. Паўтаруся, Мацвей – прыстойны, адэкватны хлопец. І калі паступіць прапанова, якая нас задаволіць, то, думаю, мы будзем яе разглядаць, – сказаў Люцько.