Усе навіны

Зарплату Шчарбіцкага ў БАТЭ ў разы зменшылі ў пачатку 2022-га, патлумачыўшы гэта доўгім лячэннем варатара

6 ліпеня, 17:33

Зарплату 27-гадоваму галкіперу Дзянісу Шчарбіцкага ў БАТЭ ў разы зменшылі ў пачатку 2022-га. Гэта патлумачылі тым, што футбаліст доўга аднаўляецца ад траўмы. За два апошнія сезоны ён правёў тры матчы ў чэмпіянаце Беларусі.

Зарплата да 2022 года складала каля сямі тысяч долараў за месяц. Перад сезонам-2022 клуб прапанаваў Шчарбіцкаму кантракт з заробкам у 4 тысячы рублёў.