Усе навіны

«Урал» прапанаваў Шчарбіцкаму кантракт з нізкім базавым заробкам, які можна павысіць гульнявымі поспехамі

7 ліпеня, 11:00

Учора стала вядома, што брамнік Дзяніс Шчарбіцкі перайшоў у расійскі «Урал». Галкіперу прапанавалі кантракт на адзін год.

Па дадзеных Tribuna.com, яго сума не самая вялікая нават па беларускіх мерках, але кантракт прапісаны так, што калі ён будзе добра гуляць і дабівацца пэўных вынікаў, то яго заробак будзе павялічвацца.

Цяпер асноўным галкіперам «Урала» з'яўляецца 26-гадовы Ілля Памазун. За екацярынбуржцаў галкіпер выступае з 2020 года – ён належыць ЦСКА, які пастаянна падаўжае яму арэнду. Памазун правёў за «Урал» ужо 81 матч (100 прапушчаных мячоў, 21 «сухі» матч).