Усе навіны

Карпіцкі, Дукса, Якушэвіч і адзін падпісант рэжымнага ліста выкліканы на двухтыднёвы збор Беларусі U-21

7 ліпеня, 14:28

АБФФ апублікавала склад футбалістаў, якія былі выкліканы на двухтыднёвы збор маладзёжнай зборнай Беларусі.

Варатары: Цімафей Юрасаў («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна); Арцём Каратай («Славія»).

Абаронцы: Глеб Якушэвіч (Мінск), Ян Скібскі (Віцебск), Мікіта Сакалоўскі (Белшына, Бабруйск), Раман Пілецкі (Нафтан, Наваполацк), Ілля Жукаў (Смаргонь), Аляксей Дунаеў ( Днепр-Магілёў»), Мікіта Баранок («Шахцёр», Салігорск).

Паўабаронцы: Юлій Кузняцоў («Мінск»), Максім Кавалевіч, Іван Зянькоў (абодва – «Шахцёр», Салігорск), Аляксей Анцілеўскі, Данііл Пруднік (абодва – «Славія»), Арцём Бруй («Нафтан», Наваполацк), Мікіта Бурак, Кірыл Цапенкоў (абодва – «Дынама» Брэст»), Мацвей Дукса («Смаргонь»), Максім Амельянчук (РЦАР БДУ, Мінск), Аляксандр Савіцкі («Гомель»).

Нападаючыя: Ягор Карпіцкі («Шахцёр», Салігорск), Герман Баркоўскі («Энергетык-БДУ»), Карэн Варданян («Віцебск»).

Адзначым, Ян Скібскі з'яўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартсменаў.